Беларуская старонка

Мы - Беларусы!

Адной з асноўных задач Вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі з’ўляецца далучэнне дзяцей да агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей культуры, а адзін з асноўных прынцыпаў адукацыйнай работы – прынцып цеснай узаемасувязі нацыянальнага і агульначалавечага 
ў выхаванні.

Голубые цветы васильков Фото со стока - 85099766

Я ЛЮБЛЮ Беларусь сваю родную-
Прыгажуню, як сонца, лагодную,
Землякоў дарагіх,з душой чыстаю,
Сваю мову-крынічку празрыстую,
Успаміны, што продкі даверылі,
Ўсё СВЯТОЕ, у што яны верылі.
Усім сэрцам Радзіме адданая,
Сінявокаю я счараваная!

Яркие разноцветные ленты для ремесел. Этнический славянский пояс для одежды Фото со стока - 65983202

Далучайцеся  да  прывіцця  дзецям  пачатковых  ведаў беларускай мовы і спадчыны!

свернуть

Святы и абрады беларусаў

Святы и абрады беларусаў

СВЯТЫ  сукупнасць звычаяў і абрадаў. Узніклі ў першабытнам грамадстве. Былі звязаны з каляндарным (гуканне выясны, грамніцы) ці зямельнымі цыкламі. 

Некаторыя з іх, асабліва старыя абрадавыя дзеянні, сталі безрэлігійнымі тэатралізаванымі дзеяннямі, святочнай забавай.

АБРАДЫ – сукупнасць традыцыйных умоўных дзеянняў, што сімвалічна выражаюць і замацоўваюць адносіны людзей да прыроды і паміж сабой, іх паводзены ў важных жыццёвых сітуацыях, якія сістэматычна паўтараюцца. Абрады – састаўная частка традыцыйна-бытавой культуры народа.

Народныя беларускiя святы

1. Каляды (к. 25 снежня, п. 7 студзеня)

Калі на Каляды прыгравае, быць зялёнаму году.

Калядныя святы пачыналіся з дня Божага Нараджэння — Раства. Калі першая зорка з’яўлялася на небе, уся сям’я садзілася за стол, засланы белым абрусам, пад які клалі сена. Стравы на стале былі посныя, абавязкова варылі куццю — кашу з круп. Запаліўшы свечку і памаліўшыся, пачыналі вячэраць. З гэтага дня па сяле хадзілі калядоўшчыкі — юнакі і дзяўчаты, пераапранутыя ў цыганоў, казу, жорава, кабылу. Калядоўшчыкі спявалі песні-калядкі, скакалі пад скрыпачку і бубен, у заключэнне выконвалі велічальную песню гаспадарам дома з самымі шчодрымі пажаданнямі, а ў адказ атрымлівалі пачастункі.

2. Грамніцы, альбо Стрэчанне (к. 2 лютага, п. 15 лютага)

Грамніцы — палавіна зіміцы.

Свята сустрэчы зімы і лета. Якое надвор’е на Грамніцы, такая будзе і вясна. Пасля гэтага дня пачыналі рыхтавацца да работ у полі. У царкве ці касцёле асвячалі грамнічныя свечкі. Яны лічыліся ахоўнымі — гаспадар з дапамогай гэтых свечак «асвячаў» хату і ўсю гаспадарку, выпальваючы імі невялікія крыжыкі на дзвярах і варотах. Верылі, што грамнічныя свечкі ратуюць будовы ад удару маланкі. З грамнічнымі свечкамі тройчы абыходзілі свойскую жывёлу на свята Юр'я, іх запальвалі на засеўкі, з імі абыходзілі хаты на Іллю і Багача, сустракалі маладых на вяселлі, дзіцятка на радзінах, клалі ў руку нябожчыку, ішлі шукаць папараць-кветку на Купалле.

3. Сырны тыдзень, або Масленка (за 8 тыдняў да Вялікадня)

Масленка, масленка, нясі сыру, масла нам, каб зімачка згасла!

Старажытнае язычніцкае свята. У гэты тыдзень праводзяць зіму. Сёння Сырны тыдзень болей вядомы як Масленка. Шмат стагоддзяў у беларусаў сыр быў самым папулярным прадуктам i сiмвалiзаваў нараджэнне новага жыцця. У гэты тыдзень дзяўчаты і хлопцы ладзілі гушканне на арэлях, коўзанне з горак на санках. Верылі, што чым вышэй узляціш на арэлях, чым далей скоцішся з горкі — тым даўжэйшы будзе лён. На Масленку ласуюцца блінамі, спяваюць масленічныя песні.

Масленица маслёнка. Картинки Масленица

4. Гуканне вясны (з 14 сакавіка)

Благаславі, Божа, вясну заклікаці, лета сустракаці!

Першае вясновае свята. Дзяўчаты збіраліся на ўзгорках (каб было бліжэй да неба) і спявалі вяснянкі — песні, у якіх клікалі вясну. Вадзілі карагоды, спальвалі пудзіла зімы, як на Масленку. Падчас спеваў вяснянак і гукальных карагодаў дзяўчаты падкідвалі ўверх печыва ў выглядзе птушак — жаўрукоў, кулікоў, буслоў, што павінна было, як і спевы, хутчэй выклікаць надыход вясны.

5. Саракі. 22 сакавіка, дзень, як зараз кажуць, "вясенняга раўнадзенсва". Гэты дзень лічыўся нараджэннем новага года, пачаткам абуджэння зямлі ад зімовага сну. Некалькі назваў мае ен. Найбольш распаўсюджаны - "саракі". Сення існуе некалькі тлумачэнняў, чаму менавіта так. Найбольш верагодным можна лічыць тлумачэнне, звязанае з коранем "рок" (год) - пачатак новага году. Акрамя таго, з гэтага дня пачыналі адлічваць яшчэ 40 дзен, адмечаных маразамі па начах, па заканчэнні якіх можна было пачынаць сеяць - адну з самых важных сельскагаспадарчых спраў на увесь год. Кліматычные ўмовы не дазвалялі памыліцца, пасееш рана - вымерзне, позна - высахне, і можна застацца без збожжа зімой, што было раўнаважна смерці. Таму так уважліва адносіліся нашые продкі да гэтага дню.

6. Камаедзіца. Беларускае народнае свята, звязанае з сустрэчай вясны, лічыцца праявай татэмізму. Уключае ў сябе шэсце пераапранутых з удзелам мядзведзя і святочны абед, імітуюцца звычкі жывёлы. Святкуецца 24 сакавіка перад Дабравешчаннем. Назва свята паходзіць ад камоў(літаральна: есці камы) — сушаны рэпнік, аўсяны кісель, якія лічыліся ласункам лясной істоты.

7. Дабравешчанне, або Звеставанне (к. 25 сакавіка, п.  красавіка)

На Дабравешчанне дзеўка касу не пляце, а птушка гнязда не ўе.

Нашы продкі лічылі, што ў гэты дзень прыходзіць вясна. Гэта свята прылёту бусла і ластаўкі. Шчасціла таму, хто ўбачыць першага бусла, які ляціць, а не стаіць. Гаспадыня падымалася раней мужа, каб выканаць абрад «развязвання сахі». Пасля абеду "гукалі вясну". Дзяўчаты збіраліся ля гумнаў і лазняў, забіраліся нават на стрэхі і спявалі вяснянкі. Разводзілі невялікія вогнішчы, вадзілі вакол іх «танкі» (карагоды). Гаспадыні пяклі печыва ў выглядзе птушак. У гэты дзень не дазвалялася працаваць.

8. Вербніца (апошняя перад Вялікаднем нядзеля)

У гэты святочны дзень у царкве ці касцёле асвячалі галінкі вярбы, неслі іх дадому і злёгку сцябалі імі дамашніх, перш за ўсё дзетак, і прыгаворвалі:    

Не я б’ю, вярба б’е,

      За тыдзень — Вялікдзень.

      Будзь здароў, як вада,

         А расці, як вярба!

                                        Будзь здароў на ўвесь год!                                     

Людзі верылі, што такім чынам чалавеку перадаецца моц і прыгажосць гэтага дрэва. Частку асвечаных галінак клалі за бажніцу, утыкалі ў сцены, вокны. На працягу ўсяго года асвячоныя галінкі вярбы выкарыстоўваліся: кожная гаспадыня выганяла на Юр’я сваю карову на пашу, злёгку сцябаючы па баках галінкай, з вербачкай селянін выходзіў засяваць поле, садзіць бульбу.

Вярбная галінка была патрэбная падчас першага грому. Каб не баяцца навальніцы, імкнуліся з’есці па адной пупышцы, а затым легчы на зямлю і перакуліцца. Пачуўшы грымоты, гаспадыня запальвала грамнічную свечку, а вербныя галінкі клала на падаконнік з таго боку, адкуль насоўваліся дажджавыя хмары.

Галінкі ніколі не выкідалі, а захоўвалі да наступнай Вербніцы, каб спаліць у печы і попел рассыпаць па градках.

9. Вялікдзень.

Гэтае свята лічыцца найвялікшым каляндарным святам. Яно складае выключную адметнасць, самабытнасць беларускага абрадава-святочнага каляндара.На гэта свята сутракалі Новы Год па сонечнаму календару. Святкавалася ў дзень вяснавога раўнадзенства. Потым стала перасоўным ад 4 красавіка да 8 мая. Апошняя нядзеля перад святам была Вербная нядзеля. У царкву заносілі галінкі вярбы, якія асвяшчалі святой вадой. Потым прынасілі дамоў і з'ядалі па аднаму пухірку, каб абараніцца ад маланкі, а рэшткі вярбы захоўвалі да наступнай Вербніцы.

 

10. Наўскі Вялікдзень.

Адзначаўся ў чысты чацвер, як частка агульнакаляндарнай традыцыі ўшанавання дзядоў. Гэтае свята больш вядома пад назвай Радауніца(Ра́даніца, Ра́дуніца, Радаўні́цкія Дзяды́, На́ві Дзень) – дзень памінаньня памерлых ва ўсходніх славянаў, на які са старажытных часоў адбываліся трапэзы на магілах бацькоў і блізкіх сваякоў. Назва Наві Дзень паходзіць ад старажытна-славянскага навь – нябожчык.

Радаўніца адзначаецца праз тыдзень пасля Вялікадня, заўжды на аўторак. Спачатку ідуць памінаць блізкіх у царкву, а потым на могілкі. І хоць існуе звычай памінальнай трапэзы, у тым ліку велікоднае яйка пакідаць «для спачылых», Праваслаўная Царква не ўхваляе гэтага звычаю, паколькі лічыцца, што памерлым патрэбна толькі малітва аб упакаеньні душы і добрыя справы ў памяць пра іх.

       11. Юр'я.

    Юр'я – традыцыйнае свята, якое адзначаецца 6 мая (23 красавіка па старым стылі). Гэта адно з найбольш адметных святаў земляробчага календара, абстаўлена шэрагам урачыстых абрадавых дзеянняў. Свята адзначаецца ў гонар Св. Георгія Пераможцы – заступніка свойскай жывёлы і сялянскай нівы. У хрысціянскія часы ён пераняў рысы і функцыі язычніцкага бога Ярылы. Варыянты назваў свята, прысвечанага гэтаму боству — Ярылавіца, Ярылкі. Веснавы Юрай знаменаваў сабою сапраўдны пачатак вясны. Менавіта з гэтага дня, як лічылі амаль усюды, пачынае кукаваць зязюля. На Юр'е сяляне выходзілі з песнямі і ахвярнымі стравамі аглядаць свае зарунелыя палеткі. З Юр'ем звязваўся, як правіла, і першы выпас жывёлы. Адначасна з апякунствам свойскай жывёлы Юр'я лічыўся валадаром ваўкоў. У народзе ўяўлялі, што Юр'я едзе на белым кані і замыкае пашчы дзікім звярам, пасля чаго тыя менш нападаюць на скаціну. Свята было напоўнена шматлікімі абрадавымі дзеяннямі, песнямі, павер'ямі, прыкметамі апатрапеічнага і заклінальнага характару.

12. Зялёныя святкi або Сёмуха.

Свята найвышейшага росквіту прыроды. Вядома пад назвай Сёмухі, Тройцы. Святкуецца гэтае свята на семым і восьмым тыдні пасля Вялікадня. Гэтае свята з'яўляецца гімнам маці-прыродзе, сімвалізуе ўласцівае канцу вясны і пачатку лета ўшанаванне зеляніны, дрэў і кветак, што знаходзяцца ў сваім росквіце. Яны – прыроднае атачэнне свята, яго вобразнасць і змест.

Некалі даўно маладыя дзяўчаты  з песнямі хадзілі ў лес. Абіралі там маладыя бярозкі і завівалі паміж сабой стужачкамі, каб атрымаліся такія ўпрыгожаныя вароцікі. Пасля праз іх праходзілі. Даследчыкі кажуць, што гэта такі архаічны сімвал таго, што жанчына ўступае ў шлюбны ўзрост і тым яднаецца з прыродай, паказвае сусвету, што яна ўжо гатовая пайсці замуж і нараджаць дзетак.

13. Купалле.

У разгар лета ў Беларусі адзначаюць Купалле – адно з найстарадаўнейшых народных свят, прысвечаных сонцу і росквіту зямлі. Гэтае свята насычана прыгожымі язычніцкімі звычаямі. Сутнасць гэтага свята засталася некранутай да нашых дзён. Увасабленнем былі ачышчальныя вогнішчы, ачалавечаны вобраз жанчыны Купалы і нават яго дочкі. Сёння згодна з праваславным календаром свята адзначаюць у ноч з 6 на 7 ліпеня, каталіцкім – 24 чэрвеня.

З Купаллем звязана шмат дзіўных легенд і паданняў. У народзе верылі, што ў гэту ноч рэкі свецяцца асаблівым нерэальным святлом, а ў іх водах купаюцца душы памерлых у абліччы русалак. Па зямлі ходзяць ведзьмы, чарадзеі і духі, якія імкнуцца нашкодзіць чалавеку, расліны і жывёлы размаўляюць, а сонца на золку "гуляе".

Убачыць гэтыя цуды, зразумець мову звяроў і птушак можна з дапамогай кветкі папараці,  якая зацвітае, згодна з павер'ямі, усяго на імгненне раз у год. Яна давала незвычайную здольнасць бачыць будучыню і знаходзіць усе схаваныя скарбы свету, але раздабыць яе мог толькі вельмі смелы чалавек. Пошук "папараць-кветкі" – адзін з самых таямнічых рытуалаў купальскай ночы.

14. Дажынкі.

   Дажынкі – старажытнае народнае свята ў беларусаў, звязанае з апошнімі момантамі жніва. Суправаджалася народнымі абрадамі,танцамі, песнямі, чым былі ўдзячныя «духам нівы» за хлеб і заадно прасілі даць урадлівасць і налета.

Дажаўшы жыта, пасля абраду «завівання барады» (закручвалі пук і пакідалі яго) «для птушак» жнеі прыхарошвалі сноп кветкамі, плялі вянкі з каласоў і з песнямі ішлі ў вёску. Прыйшоўшы, аддавалі сноп гаспадарам, за што мелі смачны пачастунак ці падарункі.

Дажынкам было прысвечана шмат дажынкавых песень, якія спявалі напрыканцы жніва, вяртаючыся з поля ў вёску і на застоллі. Яны былі значна весялейшыя за жніўныя песні, бо ў апошніх спявалася пра нялёгкую працу і долю жней і іх дзяцей.

У наш час дажынкі адзначаюць як свята ўраджаю.

15. Пакровы.

  Пакроў (Пакравы, Пакрова): 1 (14) кастрычніка — царкоўнае тлумачэнне літаральнае: пакроў (пакрывала) Божай Маці; у народнай трактоўцы паняцце атрымала больш шырокі сэнс, ахопліваючы самыя розныя прыкметы прыроды: «Святы Пакроў накрыў зямлю жоўтым лістом, маладым сняжком, ваду лёдам, пчалу мёдам», «...рыбу луской, дрэва карой, птаху пяром, дзеўку чапцом»; «Святэй Пакроў стагі пакрыў: першы стажок дранічкамі, другі стажок саломкаю, трэці стажок белым снегам». Гаварылі, што зіма закрывае лета, а Бог пячатае зямлю пасля Пакрова, і да вясны ніхто не можа знайсці скарбаў. Адзначаліся ад 14 кастрычніка да 27 кастрычніка. На гэтае свята размярковываліся дні паміж дзяўчатамі, а 27 кастрычніка па надвор'ю меркавалі аб характары будучай жонкі, і называлі гэты час Дзівочым летам. Пачынаючы з гэтага свята, моладзь пачынала збірацца на вячоркі, а хатнія справы спраўляліся з песнямі.

16. Дзяды.

  Дзяды – свята беларускага народнага календара, звязанае з памінаннем продкаў («дзядоў»). У славянскай міфалогіі «дзядамі» таксама называюць душы продкаў. У Беларусі Дзяды адзначаюцца некалькі разоў на год: масленічныя, радаўніцкія, траецкія (духаўскія), пятроўскія, змітраўскія. Галоўныя – Восеньскія Дзяды (Змітраўскія, Вялікія, Асяніны, Тоўстая вячэра, Хаўтуры), яны адзначаюцца ў лістападзе, але ў розных рэгіёнах у розныя дні (Міхайлаўскія Дзяды, Піліпаўскія Дзяды, Змітраўскія Дзяды і інш.).

У цэнтры абраду – вячэра ў памяць памерлых сваякоў. Рытуал Дзяды у найбольш архаічнай форме захаваўся толькі ў беларусаў. Кожны дзень тыдня меў сваё значэнне. Так субота мела быць днём ушанавання дзядоў, усіх памерлых. У гэты дзень кожны павінен быў успомніць лепшыя рысы прашчураў, аддаць ім належную павагу.

17. Зімовыя святкі.

  Зімовыя святкi. Пачыналіся посля постнай куцці (6 студзеня) і завяршаліся да Вадахрышча (19 студзеня). На гэтае свята адбываліся сапраўдныя тэатралізаваныя беларускія народныя карнавалы. Пачыналіся зімовыя святкі з Каляд (7 студзеня), якія былі ў гонар зімоваго сонцазвароту і каляднага месаеду пасля Піліпаўскага посту. На гэты язычніцкі абрад наслаівалася хрысціянскае свята нараджэнне Хрыстова – свята Раства. Неад'емным рытуалам з'яўляецца ўшанаванне продкаў-дзядоў. Гэтаму прысвячалі тры ўрачыста-шанавальныя куцці: перадкалядная посная, багатая – шчодрая і вадзяная. Гэтая дзея цягнулася ад 25 снежня да 6 студзеня.

 
 
свернуть

Нацыянальныя асаблівасці беларусаў

Нацыянальныя асаблівасці беларусаў

Беларусь мае шмат агульных традыцый і абрадаў са сваімі славянскімі суседзямі. Беларусы адносяцца да усходнееўрапейскага тыпу сярэднееўрапейскай расы, іх продкамі былі ўсходнеславянскія плямёны дрыгавічоў, крывічоў, радзімічаў, часткова драўляне, севяране і валыняне. Продкі беларусаў увабралі ў сябе мноства рысаў найстаражытнага насельніцтва гэтага краю - летта-літоўскіх плямёнаў яцвягаў, а таксама некаторыя рысы польскай, літоўскай, украінскай, рускай і яўрэйскай культуры, захаваўшы пры гэтым, нягледзячы на шматлікія спусташальныя войны, свае галоўныя нацыянальныя рысы.

      Сам беларускі этнас неаднастайны і ўключае ў сябе некалькі субэтнічных груп - на Палессі жывуць "паляшукі", у раёне Пінскіх балотаў - "пінчукі", уздоўж верхняга цячэння Дняпра можна назіраць верхнепрыдняпроўскi антрапалагічны тып, а на поўдні краіны прыкметны ўкраінскi ўплыў. Нават у мове можна вылучыць два дыялекту - паўднёва-заходні і паўночна-усходні. Таксама тут пражывала і пражывае мноства прадстаўнікоў яўрэйскай, татарскай, украінскай, польскай, рускай і іншых культур, кожная з якіх мае поўную свабоду самавыяўлення.

     Культура краіны ўяўляе сабой, бадай, найбольш добра захаваўшыся сярод усходнееўрапейскіх славян набор старажытных паганскіх звычаяў і традыцый. Нават нягледзячы на шматвяковае панаванне хрысціянства, як праваслаўнага, так і каталіцкага, у Беларусі захаваліся адгалоскі мноства старажытных рытуалаў, пачынаючы з Масленіцы і Купалы, "Грамніцы" і "Гуканне вясны" (пералом года ад зімы да лета), "Сарокі" і "Дзяды", "Каляд" і "Дажынак" (свята заканчэння жніва), "Талакі" і "Сябрына" (звычай супольнай узаемадапамогі), і заканчваючы мноствам абрадаў, звязаных з вяселлем, нараджэннем або смерцю. Як і ў суседзяў, тут было мноства рытуалаў, звязаных з сельскай гаспадаркай, з нарыхтоўкай лесу і лазняй, а ўся прырода шанавалася як адзіная жывая істота. Усе гэтыя абрады ўпляліся ў найпознія хрысціянскія рытуалы, утворваючы непаўторную і каларытную беларускую культуру. Надзвычай багаты і разнастайны песенны і вусны фальклор.

 Асновай мясцовага соцыума заўсёды была сям'я, звычайна невялікая. Мужчына займаў і займае тут важнейшае месца - гэта і "бацька" для дзяцей і "дядьзька" для малодшых членаў сям'і, асноўнай здабытчык і абаронца дома. Жанчына - раўнапраўная гаспадыня і распарадчыца хатніх работ, маці і захавальніца агменю. Гэта адлюстроўвалася і ў побыце - драўляныя і металічныя прадметы ўжытку лічыліся "мужчынскімі", тканыя і плеценыя - "жаночымі". Прычым заўсёды і ўсюды перавага аддавалася прадметам з прыродных матэрыялаў. Нацыянальнае адзенне, абутак, музычныя інструменты і нават тып жылля блізкія да ўзораў іншых славянскіх культур, аднак беларускі стыль бачны ва ўсім, і пераблытаць мясцовую адзежу і ўпрыгожванні, напрыклад, з узорамі ўкраінскай або літоўскай сукенкі немагчыма - настолькі самабытныя мясцовыя майстры.

Ціхая і велічная прырода краіны наклала адбітак і на аблічча народа. Беларусы па большай частцы вельмі ветлыя і лагодныя, шматвяковая абшчына наклала адбітак і на характар узаемаадносін паміж людзьмі. Тут рэдка ўбачыш шумныя сцэны на людзях, высокая ўзаемадапамога паміж людзьмі, дамінуе паважлівае стаўленне да старэйшых і да суразмоўцы. Нават у дзелавы этыкет увайшлі традыцыі даверу - тут рэдка абчапляюць на рынках, скрупулёзна выконваюць дамоўленасці і дбайна берагуць рэпутацыю (прычым не толькі ў бізнэсе). Мноства спраў, прычым не толькі супольных, вырашаецца на савеце, нават святы часцей за ўсё праводзяцца альбо ўсёй сям'ёй, альбо ўсім населеным пунктам.

   У дачыненні да адзення строгіх нормаў няма - беларусы з задавальненнем носяць як звычайнае паўсядзённае адзенне еўрапейскага фасону, так і нацыянальныя ўборы. У дзелавым этыкеце прыняты касцюмы еўрапейскага стылю. Дзелавы візіт павінен быць загадзя ўзгоднены і пацверджаны непасрэдна перад сустрэчай. Працоўны дзень у большасці устаноў працягваецца з 09:00 да 18:00.

      У дзелавых колах шырока распаўсюджаны руская, англійская і нямецкая мовы. У паўсядзённым жыцці паўсюдна выкарыстоўваецца беларуская мова, якая зноў уведзена ў якасці дзяржаўнай ў 1990 г. Аднак руская таксама мае шырокае распаўсюджванне, што прывяло да з'яўлення своеасаблівага інтэрнацыянальнага слэнгу, вядомага як "трасянка". У любым месцы можна пачуць пачатак гутаркі на беларускай, а працяг - па-руску, ці наадварот. У якасці пісьмовай асновы выкарыстоўваецца кірыліца, але часам ужываюць і лацінскі алфавіт. Некаторыя беларускія тапонімы ў вымаўленні мясцовых жыхароў часам гучаць даволі нязвыкла, напрыклад Хродна (Гродна), Махiлеў (Магілёў), Вiтсебск (Віцебск) і гэтак далей, таму пры зносінах такія моманты варта мець на ўвазе.

свернуть

Беларуская мова

Шануйце родную мову.

                    Яшчэ ў далёкай старажытнасці людзі здабывалі агонь, прыручалі жывёл, навучыліся апрацоўваць зямлю, вырошчваць ураджай, будаваць масты, вадзіць па вадзе караблі… Буйнейшымі заваёвамі чалавечага розуму ў пазнейшыя часы сталі паравая машына, электрычнасць, радыё, самалёты. А яшчэ пазней вялікім цудам з’явіліся штучныя спадарожнікі Зямлі, касмічныя караблі і выхад чалавека ў космас… Але ўсё гэта стала магчымым, бадай, таму, што ў людзей даўным-даўно з’явілася мова. Менавіта яна вывела чалавека ў свет розуму. Мова... Наша родная мова... Колькі мілагучнасці, таемнасці ў гэтым слове. Залатыя лісцікі на дрэвах, кожная птушка, кожная кветка і, канешне, чалавек — усе маюць сваю мову.

                «Самы найвялікшы і бясспрэчны закон жыцця — гэта людская мова, праз якую чалавек стаў вышэй за ўсіх істот пад сонцам», — пісаў знакаміты Янка Купала. Сапраўды, чалавечую мову нельга параўнаць з мовай птушак, жывёл, раслін. Яна з'яўляецца больш прыгожай, мілагучнай, дзякуючы ей людзі размаўляюць, вучацца, дасягаюць сваей мэты. Роднае слова з’яўляецца адным з самых вялікіх здабыткаў кожнага народа. Яго з пашанай называюць люстэркам культуры і формай яе існавання.

                 Родная мова з’яўляецца формай існавання і захавання народных традыцый, звычаяў, духоўных скарбаў, спосабам і сродкам развіцця нацыянальнай культуры. Але нашу родную мову трэба аберагаць, трэба не саромецца яе.

Памятаеце, як у далёкія часы пакутавалі людзі, якім трэба было адрачыся ад роднай мовы, ад радзімы. Цяпер мы павінны адстойваць свае нацыянальныя інтарэсы.

              Мова — гэта душа народа. Нагадаем словы народнага песняра Янкі Купалы:

Гэта душа душы беларуса — мова зраслася з ім, як зрастаецца са сваім коранем дрэва. Падкапайце яго, абсячыце дазвання яго корань — дрэва засохне, перастане жыць”. Купала сцвярджаў, што вырачыся роднага слова — тое ж самае, як вырачыся роднай маці. І ачуняць, глянуць па-арлінаму смела, на думку песняра, мы зможам толькі тады, калі пад кожнай страхой, кожным дахам зойме пачэснае месца наша родная беларуская кніжка. На вялікі жаль, мы рэдка задумваемся пра свае карані. А, магчыма, каб задумваліся, былі б болей памятлівымі, болей абачнымі і адказнымі, з большай цеплынёй ставіліся да людзей, што пакінулі нам вялікую спадчыну — нашу мову.

Ад прадзедаў спакон вякоў

Мне засталася спадчына;

Паміж сваіх і чужакоў

Яна мне ласкай матчынай.

Аб ей мне баюць казкі-сны Вясеннія праталіны,

I лесу шэлест верасны,

I ў полі дуб апалены...

Янка Купала

          Мова — гэта тое, без чаго не можа жыць ніводны чалавек. Мы павінны абараняць нашу мову, не саромецца яе, паважаць яе самі, а таксама прывіць любоў і павагу да яе нашым дзецям. “Трапяткая і сіняя, як васілёк, і гарачая, як прамень” — так назваў родную мову наш таленавіты пісьменнік і паэт, непераўзыдзены рамантык Уладзімір Караткевіч. І хочацца верыць, што наша родная мова заўседы застанецца любiмай, паважанай i ўвогуле, самай лепшай.

свернуть

Беларуская мова для дзяцей

Засваенне дзецьмі беларускай мовы ажыццяўляецца ў спецыфічнай сітуацыі руска-беларускага блізкароднаснага двухмоўя. Для большасці дашкольнікаў першай мовай, на якой яны вучацца гаварыць і думаць, з'яўляецца руская. У той жа час дзеці даволі рана далучаюцца да беларускай мовы, чуючы яе па радыё, тэлебачанні, ад некаторых дарослых і ў дзіцячым садзе, на асобных занятках. Аднак паўнавартасная беларускамоўнае асяродзе ў дашкольнікаў адсутнічае. Больш за тое, дзеці могуць карыстацца рускай мовай нават тады, калі да іх звяртаюцца па-беларуску, ведаючы, што іх разумеюць. Такім чынам, маўленчыя сітуацыі, у якіх аказваюцца дзеці, не ствараюць у іх жыццёвай неабходнасці размаўляць па-беларуску. З іншага боку, стыхійнае авалоданне беларускай мовай прыводзіць да змешвання рускага і беларускага маўлення дзяцей. Такім чынам, гэта патрабуе спецыфічных падыходаў да навучання дзяцей беларускай мове. Творы фальклору сваім зместам і формай найлепшым чынам дапамогуць ў гэтым. Паступова яны ўводзяць малога ў стыхію народнага словы, раскрываюць яго багацце і прыгажосць. З'яўляюцца ўзорам прыгажосці мовыі. Народныя казкі, спрыяюць засваенню ўсіх формаў мовы, якія даюць магчымасць выпрацоўкі ў дзяцей ўласных моўных навыкаў. Зараз дадзеная праблема становіцца яшчэ больш актуальнай. Недахоп часу ў бацькоў, адсутнасць актывізацыі беларускай мовы з боку бацькоў - прыводзіць да праблем развіцця маўлення дзяцей. На жаль, дзіця больш часу праводзіць за кампутарам, чым у жывым асяроддзі. З прычыны гэтага, творы народнай творчасці практычна не выкарыстоўваюцца нават ў малодшым узросце. Дашкольны ўзрост - гэта перыяд актыўнага засваення дзецьмі гутарковага мовы, станаўлення і развіцця ўсіх бакоў мовы: фанетычнай, лексічнай, граматычнай. Паўнавартаснае валоданне роднай мовай у дашкольным дзяцінстве з'яўляецца неабходнай умовай для разумовага, эстэтычнага, маральнага выхавання дзяцей. Чым раней дзеці чуюць беларускую мову, тым вальней яны будуць карыстацца ей ў далейшым. Але жыццё ў рэчышчы народнай культуры не можа быць навязана бацькам. Яно можа быць толькі вынікам натуральнага выбару кожнага чалавека, які бачыць менавіта ў гэтым карысць для дзяцей і адчувае пульс роднай культуры ў самім сабе.. Дзяцінства немагчыма ўявіць без казкі, таму што слухаць казкі, якія табе расказваюць тата і мама, бабуля ці дзядуля, ці добрая выхавацелька, калі бацькоў няма побач — гэта адно з правоў дзіцяці, запісаных у Канвенцыі аб правах дзіцяці. У ёй сказана, што дзіця мае права на зносіны і на ўвагу, на паўнавартаснае развіццё, на выражэнне сябе, на адпаведную свайму ўзросту і зразумелую ў гэтым узросце інфармацыю, а таксама на вывучэнне культуры свайго народу.Усё гэта ёсць у казках. Казкі вучаць і перасцерагаюць, казкі звязваюць нашых пра-прадзедаў ды пра-прабабуляў з намі. Казкі — гэта ўтульны сямейны вечар, калі клопаты вялікага свету засталіся за сценамі Вашага дому, а Вы і Ваш час належаць толькі Вашым дзецям. Калі мы гаворым пра Канвенцыю аб правах дзіцяці, у першую чаргу мы думаем пра глабальныя рэчы: пра мір, пра вайну, пра адукацыю, пра ежу, пра жытло і здароўе. Бясспрэчна, гэта вельмі важна. Але Вашая ўвага, Вашыя абдымкі, Вашая сіла і абарона, Вашая пяшчота і клопат вельмі патрэбныя Вашым дзецям. Казкі — гэта цэлы чароўны свет, у якім Вы падарожнічаеце разам, трымаючыся за рукі. Свет, у якім Вашае дзіця можа стаць веліканам і навучыць Вас, дарослага чалавека, чаму-небудзь новаму. Размаўляйце, чытайце казкі сваім дзецям на беларускаяй мове. А мы вам у гэтым дапапожам.

http://www.dzietki.org/article/index.php?cid=26

БЕЛАРУСКІЯ НАРОДНЫЯ КАЗКІ,ВЕРШЫ,АПАВЯДАННІ, ПЕСЕНЬКІ І ШМАТ ІНШАГА ДЛЯ БЕЛАРУСКІХ ДЗЕТАК http://kazki.by

Прыказкі, конкурсы, сцэнары, загадкі, калыханкі, прыпеўкі, вершыкі і шмат іншага для беларускіх дзетак http://www.vyaselka.ru

свернуть

Пагуляем разам

Вожык і мышы

Усе дзеці разам з гульцамі-мышамі становяцца ў круг. Вожык—у цэнтры круга. Па сігнале ўсе ідуць направа, вожык — налева. Гульцы прамаўляюць словы: Бяжыць вожык — тупу-тупы, Увесь калючы, гостры зуб! Вожык-вожык, ты куды? Пекла якой бяжыш бяды? Пасля гэтых слоў усе спыняюцца. Па сігнале да вожыку падыходзіць адзін гулец і кажа:

Вожык ножкамі туп-туп!

Вожык глазкамі луп-луп!

Чуе вожык — усюды ціш,

Чу!.. Скрабецца ў лісце мыш!

Вожык імітуе руху: асцярожна ходзіць, прыслухоўваецца. Мышы ў гэты час бегаюць па-за кругам. Вядучы кажа:

Бяжы, бяжы, вожык,

Не шкадуй ты ножак,

Ты лаві сабе мышэй,

Не лаві нашых дзяцей!

Мышкі бегаюць па крузе, подбегам і за круг. Вожык іх ловіць (пятнает).

Гульцы хутка прысядаюць і апускаюць рукі. Мышка злоўленая: яна ў пастцы. Такім чынам, гульня паўтараецца некалькі разоў.

Правілы гульні. Усе дзейнічаюць дакладна ў адпаведнасці з тэкстам. Вожык пятнает мышэй, злегку крануўшы іх рукой. Запятнанная мышка адразу выходзіць з гульні.

Запляціся, пляцень!

Якія граюць дзеляцца на дзве роўныя па сілах каманды — зайцы і тын. Малююць дзве паралельныя лініі — калідор шырыней 10— 15 см. Гульцы-тын, узяўшыся за рукі, становяцца ў цэнтры калідора, а зайцы — на адным з канцоў пляцоўкі. Дзеці-плот чытаюць:

Заяц, заяц не хадзі,

Ў гародзе не блудзі!

Пляцень, заплятайся,

Зайцы лезуць, спасайся!

Пры апошнім слове зайцы бягуць да плетню і імкнуцца разарваць яго ці праскочыць пад рукамі гульцоў. Зайцы, якія праскочылі, збіраюцца на іншым канцы калідора, а тым, каго затрымалі, кажуць: «Ідзі назад, у лес, асінку пагрызі!» І яны выбываюць з гульні. Дзеці-плот паварочваюцца тварам да зайцам і чытаюць:

У лес заяц паскакаў,

Нас пляцень уратаваў.

Гульня паўтараецца, пакуль не переловят ўсіх зайцоў. Пасля гэтага мяняюцца ролямі. Правілы гульні. Перамагае тая група, якая переловит ўсіх зайцоў пры меншай колькасці запеваў.

Ліскі

Якія граюць па дамоўленасці або па лесаванні выбіраюць ліса — вядучага і, построившись ў круг дыяметрам 10-20 м, кладуць каля сябе лісок. Ліс падыходзіць да аднаго з якія граюць і кажа:

— Дзе быў?

— У лесе.

— Каго злавіў?

— Ліску.

— Аддай ліску маю.

— За так не аддаю.

— А за што — скажы сам.

— Як абгоніш, дык аддам.

Пасля гэтага яны бягуць у супрацьлеглыя бакі па крузе. Гаспадаром ліскі становіцца той, хто зойме свабоднае месца ў крузе, лісам — гулец, які застаўся.

Жмуркі

Усе ідуць, прыскокваючы і напяваючы якую-небудзь песеньку, і вядуць гульца-ката з завязанымі вачыма. Як прывядуць да дзвярэй, ставяць яго на парог і загадваюць узяцца за ручку, а потым усе разам (хорам) нараспеў распачынаюць такую гаворку з катом:

— Кот, кот!

На чым стаіш?

— На дубе!

— За што трымаешся?

— За сук!

— Што на суку?

— Вуллі!

— Што ў вуллях?

— Мед!

— Каму ды каму?

— Мне ды сыну майму!

— А нам што?

— Гліны на лапаце!

Тут усе пачынаюць тармасіць ката і спяваюць песеньку:

Кот, кот Апанас,

Ты лаві тры годы нас!

Ты лаві тры годы нас,

Не развязваючы глаз!

Як толькі праспяваюць апошнія словы, разбягаюцца ў розныя бакі. А кот Апанас прымаецца лавіць якія граюць. Усе круцяцца вакол ката, дражняць яго: то дакрануцца да яго пальцам, то пацягнуць за вопратку.

Правілы гульні. Лавіць і разбягацца можна толькі пасля слоў: «Не развязваючы вачэй!» Той, да каго дакрануліся, часова выходзіць з гульні.

Пярсцёнак

Якія граюць стаяць па крузе, трымаюць рукі наперадзе лодачкай. Выбіраецца адзін вядучы. У руках у вядучага ляжыць невялікі бліскучы прадмет (гэта можа быць колца, фанцік з фальгі). Вядучы ідзе па крузе і кожнаму як быццам кладзе колца ў рукі. Пры гэтым ен кажа:

Вось па крузе я іду,

Усім пярсценачак кладу,

Мацней ручкі заціскайце

Да глядзіце, не зявайце.

Аднаму з дзяцей ен незаўважна кладзе колца, а потым выходзіць з кола і кажа: «Пярсценачак, пярсценачак, выйдзі на ганачак!» Той, у якога ў ладошках апынецца колца, выбягае, а дзеці павінны пастарацца затрымаць яго, не выпусціць з круга.

Правілы гульні. Пасля слоў: «Пярсценачак, пярсценачак, выйдзі на ганачак!»— усе гульцы павінны паспець хутка ўзяцца за рукі, каб не выпусціць гульца з колцам у руцэ з круга.

У Мазаля

Удзельнікі гульні выбіраюць Мазаля. Усе астатнія адыходзяць ад Мазаля і дамаўляюцца, што будуць яму паказваць, пасля чаго ідуць да Мазалю і кажуць:

— Здравствуй, дедушка Мазаль

— З дліннай белай барадой,

З чорнымі вачамі, з белымі вусамі!

— Дзеткі, дзеткі! Дзе вы былі?

Дзе вы былі? Што рабілі?

— Дзе мы былі, вам не скажам,

Што рабілі — пакажам!

Усе робяць тыя руху, аб якіх дамовіліся загадзя. Калі дзед Мазоль адгадае, якія граюць разбягаюцца, а дзед ловіць іх.

Правілы гульні. Дзед Мазаль выбірае сабе на замену самага хуткага і спрытнага гульца.

Рэдзькi

Пан стаіць дзе-небудзь удалечыні, а гаспадар застаецца з редьками. Рэдзькі садзяцца на траву адна за іншы, абхапіўшы абедзвюма рукамі таго, хто сядзіць наперадзе. Яны спяваюць:

Мы на градачцы сядзім,

Ды на сонейка глядзім!

Мы ядзім, сядзім, сядзім!

Мы глядзім, глядім, глядзім!

А гаспадар перад градкамі пахаджвае. Раптам здалек чуецца:

Дзінь-дзілінь!

Дзінь-дзілінь!

Дзінь-дзілінь!

Гэта пан на кані (на палачцы) верхам едзе. Ен пад'язджае да градцы, аб'язджае яе два-тры разы, потым спыняецца і пытаецца: «Ці дома хазяін?» Гаспадар адказвае: «Дома! А хто там?» Пан кажа: «Сам пан!» Гаспадар пытаецца: «Што табе трэба?» Пан кажа:

Мая пані на печы ляжала.

Звалілася з печы,

Пабіла плечы.

Вохае, уздыхае —

Рэдзькі жадае.

Дай мне рэдзькі!

Хозяин отвечает:

Рэдзька яшчэ маленькая:

З курыную галоўку.

Прыязджай заўтра!

Пан паехаў дадому. Праз некаторы час ен зноў прыязджае да гародзе і пытаецца тое ж самае. Гаспадар глянуў на градку і кажа:

Рэдзька яшчэ маленькая:

З гусіную галоўку.

Прыязджай заўтра, тады дам!

Пан паскакаў назад. Праз некаторы час зноў прыязджае і кажа тое ж самае. Гаспадар адказвае: «Цяпер мая рэдзька вырасла з конскую галоўку!» Пан пытаецца: «А можна вырваць рэдзьку?» Гаспадар кажа: «Можна! Цягні сам, якую хочаш!» Пан падыходзіць да рэдзьцы і тузае тую, якая сядзіць апошняй. А рэдзька моцна сядзіць ды пасмейваецца над ім:

Ножкі ў пана таненькія,

Ручкі ў пана слабенькія!

Пан паскакаў назад.

Праз некаторы час зноў прыязджае і кажа тое ж самае. Гаспадар адказвае: «Цяпер мая рэдзька вырасла з конскую галоўку!» Пан усе тузае, а выдраць няма сілы. А рэдзькі з гаспадаром над ім пасмейваюцца, прамаўляючы тыя ж словы.

Нарэшце, пан натужыўся, злаўчыўся, вырваў рэдзьку і адвеў туды, дзе стаіць яго конь. Потым падыходзіць да гаспадара і зноў пытаецца: «А можна мне яшчэ рэдзьку?» «Можна, цягні!» — дазваляе гаспадар. Пан сам выдраць не можа і кліча першую рэдзьку. Пачынаюць яны разам цягнуць. Выцягнулі яшчэ адну! Потым яны сталі выцягваць усе рэдзькі па чарзе. І кожная рэдзька, якую ен з градкі выдернет, становіцца за папярэднімі редьками гуськом. Так працягваецца да таго часу, пакуль на градцы нічога не застанецца. Пан сядае на каня і едзе разам з редьками.

Правілы гульні. Выдзіраць рэдзьку можна толькі з дазволу гаспадара.

Грушка

Якія граюць бяруцца за рукі, утвараючы круг, у сярэдзіне якога становіцца хлопчык або дзяўчынка. Гэта і будзе грушка. Усе ходзяць вакол грушкі па крузе:

Мы пасадзім грушку —

Вось так, вось так!

Няхай наша грушка

Расце, расце

Вырастай ты, грушка,

Вось такой вышыні;

Вырастай ты, грушка,

Вось такой шырыні;

Вырастай ты, грушка,

Вырастай у добры час!

Патанцуй, Марылька,

Пакружыся ты для нас!

А мы гэту грушку

Усе шчыпаць будзем.

Ад нашай Марылькі

Уцякаць будзем!

Грушка ў сярэдзіне круга павінна рабіць усе тое, аб чым спяваецца ў песні: танцаваць, кружыцца. На словы «Вось такой вышыні» дзеці паднімаюць рукі ўверх, а на словы «Вось такой шырыні» разводзяць іх у бакі. Калі спяваюць: «А мы гэту грушку усе шчыпаць будзем», усе набліжаюцца да грушке, каб дакрануцца да яе, і хутка ўцякаюць, а грушка ловіць каго-небудзь.

Правілы гульні. Усе гульнявыя дзеянні павінны быць дакладна ўзгодненыя са словамі.

Лясь, лясь, уцякай!

Якія граюць ходзяць па пляцоўцы — збіраюць на лузе кветкі, плятуць вянкі, ловяць матылькоў і г. д. Некалькі дзяцей выконваюць ролю конікаў, якія ў баку скубуць траўку. На словы вядучага:

— Лясь, лясь, уцякай!

Цябе коні стопчуць.

— А я коней не баюсь,

Па дарозе пракачусь!

Некалькі гульцоў пачынаюць скакаць на палачках, пераймаючы конікам і імкнучыся злавіць дзяцей, якія гулялі на лузе.

Правілы гульні. Ўцякаць можна толькі пасля слова прокачусь. Той дзіця, якога дагоніць конік, на час выбывае з гульні.

свернуть

Кухня Беларуси

Кухня Беларуси

Национальная кухня Беларуси развивалась столетиями. Кулинарные традиции белорусов – это простота народных рецептов и утонченность блюд для аристократов, разнообразное использование местных продуктов, необычные способы приготовления. 

Старинные рецепты белорусской кухни сохранились до наших дней, и интерес к ним среди гостей страны растет.

В ресторанах с национальным колоритом вам предложат не только народную кухню, но и изысканные блюда, которые подавались к столу в резиденциях белорусских магнатов.

Попробовать национальную кухню можно и в агроусадьбах, где для приготовления блюд – нередко уникальных, распространенных только в одной местности – используются самые свежие деревенские продукты.

Здесь пекут хлеб по старинным рецептам и технологии, готовят домашние мясныеделикатесысыры из коровьего или козьего молока, подают сладости из меда, яблок, клюквы.

В домашней кухне белорусов национальные блюда также популярны. Среди самых любимых – мачанка и верещака, домашние колбасы, драники, колдуны, клецки, картофельная бабка, холодник из щавеля, грибные супы…

Старинная белорусская кухня

Белорусская кухня сформировалась под воздействием двух основных факторов:

    • активное земледелие и широкое использование местных продуктов

    • влияние соседних стран и переселенцев

Со времен Великого княжества Литовского в национальной кулинарии тесно переплелисьславянские, балтийские, еврейские, а отчасти и немецкие корни.

Поэтому белорусская кухня – одна из самых разнообразных на континенте. Она сходна с русской, литовской, украинской, польской, еврейской, но по-своему уникальна, необычайно сытна и вкусна. 

В старину свои гастрономические традиции были у каждого сословия, благодаря чему в белорусской кухне появились целые направления: крестьянская и мещанская, шляхетская и магнатская кухни.

В белорусских блюдах широко использовались местные продукты:

  • овощи и зелень (капуста, репа, свекла, морковь, брюква, пастернак, тыква, картофель, огурцы, лук и чеснок, щавель, крапива, лебеда, корни заячьей капусты)

  • бобовые (бобы, горох, чечевица, фасоль)

  • злаки (рожь, ячмень, овес, гречка)

  • грибы (соленые, сушеные, в порошке)

  • фрукты и ягоды (яблоки, груши, сливы, вишни, смородина, черника, голубика, брусника, малина, рябина, калина, шиповник)

  • специи и приправы (тмин, кориандр, льняное семя, хрен, аир, горчица, можжевельник, вишневые и дубовые листья)

Картофель заслуживает особого упоминания: появившись в Беларуси в XVIII веке, он обогатил национальную кухню и стал основой многих белорусских блюд.

Это знаменитые драники, колдуны, пызы, картофельная колбаса, клецки, бабка

Многие столетия белорусы употребляли ограниченное количество мяса, как правило, в праздничных блюдах, в виде соленых и вяленых продуктов. Но со временем мясной рацион расширился. Наиболее популярны были:

  • свинина

  • баранина

  • говядина

  • птица (куры, утки, гуси, индейки)

  • дичь (лось, косуля, кабан, бобр)

Верещака с гречневыми блинамиВ национальном меню – огромное разнообразие блюд из мяса и птицы(пячыста, кумпячок, мачанка, верашчака, тушанка, смажанка), всевозможныедомашние колбасы, соленое сало, блюда из субпродуктов (вантрабянка, рубцы – фаршированный свиной желудок с мясом и гречневой кашей), копчености…

В белорусской кухне немало блюд из рыбы, как правило, речной (линь, осетр, щука, налим, лещ, угорь, форель, окунь, карп). Из нее варили юшку, делали клецки, рыбу солили, коптили. И сегодня в ресторанах подают знаменитый "Судак по-радзивилловски".

Из молочных продуктов самыми распространенными были творожный сыр(коровий и козий), сметана, масло. Молоко входит в рецепты многих белорусских блюд в виде "забелок", "закрас" и "волог" (добавок). Это супы, каши, моканка.

Блюда белорусских сельчан были сытными, относительно несложными в приготовлении (многие долго томились в печи), но всегда свежеприготовленными: остывшую или разогретую еду к столу не подавали!

Магнатская и шляхетская кухни отличались большей утонченностью, разнообразием продуктов и специй, в том числе экзотических, и, конечно, сложной технологией приготовления. На княжеском столе появлялись лосиные губы в подслащенном уксусефаршированные угриуха из петуха...   

Особенности национальной кухни Беларуси

Белорусское блюдо - ЛазанкиХарактерные черты выделяют белорусскую кухню среди кулинарных традиций других стран, придают ей колорит и очарование.

К примеру, белорусская кухня отличается довольно сложной и длительной обработкой продуктов. Тушение, томление, запекание, варка, бланширование, жарение – эти приемы могут чередоваться в одном рецепте.

Во многих национальных блюдах используются различные виды муки – овсяная, гречневая, гороховая, ржаная, их смеси.

Причем мука – не только основной ингредиент (лепешки перепеча, специфические белорусские блины из нескольких видов муки, гороховые оладьи и т.д.), но и добавка-загуститель ("заколота" для супов). Тесто в Беларуси издревле замешивали без дрожжей.

В рецептах белорусской кухни – огромное количество разнообразных блюд из овощей. Многие из них, несмотря на славянскую основу, уникальны.

Например, суп жур (постный, молочный или мясной) на основе овсяного отвара,поливка (жидкий суп из крупы и овощей), морква (суп из моркови), грыжанка (суп из брюквы), гарбузок (суп из тыквы)…

Белорусский хлеб Особая гордость национальной кухни – традиционный белорусский хлеб, который выпекается из ржаной муки без дрожжей, на специально выращенной закваске. Для здорового питания это очень полезный продукт.

Белорусский хлеб по весу более тяжелый, с приятной вкусовой "кислинкой". В старинных рецептах используются разные добавки: тмин, льняное семя, семечки. Сам хлеб нередко выпекался на "подушке" из листьев березы, дуба…

Белорусская кухня сегодня

Современная кухня Беларуси по-своему эклектична. В ней сохраняются и возрождаются старинные национальные рецепты и становятся популярными блюда из разных стран мира.

Сегодня рестораны предлагаютсовременные интерпретации белорусских блюд, где воплощаются оригинальные идеи шеф-поваров и принципы высокой кухни с учетом разнообразия продуктов, смены сезонов и т.д. Вы наверняка оцените прекрасный вкус таких блюд, как:

  • Белые грибы, маринованные по-домашнему, с растительным маслом, теплым картофелем, пшеничными гренками и зеленым луком

  • Жур с яйцом, копченостями и сметаной

  • Гречаники со сметанно-луковым соусом

  • Драники со сметанно-яблочным соусом

  • Верещака с гречневыми блинами

  • Бигос из квашеной капусты с копченостями, грибами и черносливом

  • Пячисто из свиного окорока

  • Груша по-радзивилловски, запеченная в меду с пряностями

В ХХ веке – в советское время – в питание белорусов пришли рецепты и кулинарные традиции других национальностей: русская, украинская, кавказская, среднеазиатская  кухни. В меню ресторанов и столовых того времени появилось много западноевропейских блюд из мяса.

Главными изменениями, которые произошли в белорусской кухне на протяжении ХХ века, стали:

  • широкое распространение пшеничной муки и блюд из нее (многие века белорусы использовали преимущественно ржаную муку)

  • появление салатов

Сегодня в ресторанных меню вы найдете ибелорусскую, и различные европейские,восточные кухни, современные направления кулинарии (wellnessфьюжн).

Но приехав в Беларусь, обязательно пробуйте национальную кухню – блюда, которые только здесь могут быть по-настоящему белорусскими.

Вы узнаете, насколько белорусская кухня вкусна, интересна, а порой совершенно эксклюзивна и непредсказуема!

Белорусские десерты

С давних времен главным сладким десертом для белорусов был мед. Также готовили солодуху (солодовое тесто), кулагу (кисель из ягод, муки, сахара и меда), печеные яблоки.

Среди знаменитых рецептов – сладкие блины с творожной мачанкой, груша по-радзивилловски.

Сегодня наиболее популярные десерты:

  • мороженое, взбитые сливки

  • пирожные

  • фрукты и ягоды (яблоки, груши, черника, клюква, клубника)

свернуть